Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба да надбудовы шатроў з какошнікамі і купаламі-цыбулінамі
Царква Сьвятых Барыса і Глеба да надбудовы шатроў з какошнікамі і купаламі-цыбулінамі
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°36′0″ пн. ш. 25°49′26″ у. д. / 53.6° пн. ш. 25.82389° у. д. / 53.6; 25.82389Каардынаты: 53°36′0″ пн. ш. 25°49′26″ у. д. / 53.6° пн. ш. 25.82389° у. д. / 53.6; 25.82389
Дата заснаваньня XII ст., 1517
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Commons-logo.svg Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII—XVII стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца на гістарычнай Базылянскай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Наваградзкая Барысаглебская царква — месца правядзеньня сабораў (катэдра) Літоўскай мітраполіі. У 2010 годзе, як і іншыя старадаўнія помнікі архітэктуры Беларусі, пацярпела ад рэканструкцыі, якую праводзіць Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1-й палове XII ст. на гэтым месцы з вапнавых блёкаў зь нязначнымі ўстаўкамі плінфы збудавалі першую мураваную Барысаглебскую царкву[2]. У 1317 годзе яна атрымала статус катэдры Літоўскай праваслаўнай мітраполіі. З XIV ст. пры царкве існаваў мужчынскі манастыр[3].

У 1517—1519 гадох на падмурках старажытнай царквы XII стагодзьдзя[4] вялося будаваньне ў тэхніцы гатычнай муроўкі новай саборнай царквы з фундацыі князя Канстантына Астроскага і пры падтрымцы мітрапаліта Язэпа Солтана. У 1620 годзе царква перайшла да прыхільнікаў Уніі. У выніку рэканструкцыі 1624—1632 гадоў да яе фасаду прыбудавалі дзьве вежы. У 1628—1636 гадох кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі заснаваў пры царкве мужчынскі базылянскі манастыр, а Адам Храптовіч — жаночы[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) царква працягвала дзейнічаць. Па скасаваньні Берасьцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі царкву і манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату.

У 1873—1875 гадох расейскія ўлады перабудавалі яе ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За польскім часам у 1923—1924 гадох праводзілася рэканструкцыя царквы з частковым аднаўленьнем аўтэнтычнага выгляду.

У 1990-я гады ў выніку рэстаўрацыі аднавіўся гатычна-рэнэсансавы выгляд вежаў царквы. У чэрвені 2010 году Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату пачаў рэканструкцыю царквы (навуковы кіраўнік Г. Лаўрэцкі), у выніку якой у лістападзе таго ж году на вежы царквы паставілі какошнікі з шатрамі, завершанымі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. У зьвязку з гэтым старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч зьвярнуўся зь лістом у Міністэрства культуры з просьбай спыніць працы і прыцягнуць да адказнасьці тых, хто ініцыяваў і дазволіў парушэньне закону (рэканструкцыя праводзілася без дазволу Міністэрства культуры і пратаколу паседжаньня навукова-мэтадычнай рады ад 3 лістапада, які мусіў гэтаму дазволу папярэднічаць)[6]. Ён просіць распачаць у адносінах да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Наваградзкага райвыканкаму адміністрацыйную справу (за парушэньнем пунктаў 2 і 4 артыкулу 10 «Закону аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»). Апроч таго, А. Астаповіч зьвярнуўся ў наваградзкую пракуратуру[7].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэр’ер царквы ў 1930-я гг.

Царква — помнік архітэктуры сымбіёзнага гатычна-рэнэсанснага стылю з рысамі абарончага дойлідзтва[5].

У XVI ст. архітэктура праваслаўных сакральных будынкаў Вялікага Княства Літоўскага пачала набываць выразнае гатычнае аблічча, яскравым адлюстраваньне гэтых працэсаў зьяўляецца Наваградзкая Барысаглебская царква. У пляне яна вельмі падобная да раньніх літоўскіх касьцёлаў (Ішкальдзь), аднак у выкананьні саміх гатычных элемэнтаў і ў афармленьні фасадаў адчуваецца моцны ўплыў папярэдняй праваслаўна-бізантыйскай традыцыі.

Збудаваная ў XVI ст. царква мела прастакутны 3-нэфавы 4-слупны аб’ём з шырокай 5-граннай апсыдай і бязьвежавым галоўным фасадам. Пры рэканструкцыі XVII ст. галоўны фасад набыў дзьве бакавыя абарончыя вежы з байніцамі і зубчастым парапэтам ў завяршэньні[5]. Дах накрылі зялёнай і карычневай паліванай дахоўкай, а ўнутры набралі ўзорыстую падлогу з 6-гранных, квадратных і ромбападобных паліваных плітак. У XVIII ст. у апсыдзе царквы зрабілі мураваны алтар.

Пры перабудове расейскімі ўладамі ў 2-й палове XIX ст. над дахам царквы ўзьвялі драўляны сьветлавы барабан з купалам-цыбулінай, парушыўшы пры гэтым нэрвюрнае скляпеньне цэнтральнай травеі. Да галоўнага фасаду прыбудавалі прытвор, а гатычная завяршэньні вежаў зьмянілі на гранёныя шатры з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў аснове.

У выніку рэканструкцыяў XX ст. скляпеньням і вежам царквы вярнулі першапачатковы гатычна-рэнэсансавы выгляд.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да перабудовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па перабудове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Паштовая, 10

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі. TUT.BYПраверана 19 сакавіка 2011 г.
  2. ^ Кушнярэвіч А. Новагародская Барысаглебская царква // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 359.
  3. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 358.
  4. ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 33.
  5. ^ а б в Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 143.
  6. ^ Печанко С. Дык хто ж дазволіў перарабляць царкву ў Наваградку? // «Наша Ніва», 15 лістапада 2011.
  7. ^ Печанко С. На навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць «цыбуліны» // «Наша Ніва», 14 лістапада 2010.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000436

Commons-logo.svg Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў