Сухарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 53°53′ пн. ш. 27°25′ у. д. / 53.883° пн. ш. 27.417° у. д. / 53.883; 27.417 Су́харава — мікрараён у Фрунзэнскім раёне Менску. Разьмешчаны на захадзе гораду, у межах Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.

Упершыню згаданае як «зямля» Сухараўская, валоданьне якой было пацьверджана вялікім князем літоўскім Аляксандрам у жніўні 1503 г. для гаспадарскага баярына Багдана Карэйвы[1].

У раёне пражывае ня менш як 120 тыс. чалавек. Галоўныя гандлёвыя кропкі — ГЦ «Maximus» і «Preston». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбуляторыяй агульнай практыкі № 2 на вул. акадэміка Фёдарава. Будуецца праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, дзейнічаюць пратэстанцкія цэрквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва. На адлегласьці прыблізна 2 км ад жылога масіву разьмешчаная ЦЭЦ.

На дадзены момант у мікрараёне вядзецца інтэнсыўная забудова новымі сучаснымі будынкамі. Плянуецца ўзьвесьці да 2010 году 45 новых жылых дамоў, 2 школы і адну дарослую паліклініку.

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lietuvos Metrika / A. Baliulis, A. Dubonis, D. Antanavičius. — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 2012. — Т. Knyga nr. 5 (1427—1506). Užrašymų knyga 5. — С. 162. — 586 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]