Салігорская ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Салігорская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя. Пабудавана згодна з рашэньнем Менскага аблвыканкама ад 7 лютага 2002 году. Уведзена ў эксплюатацыю 12 студзеня 2007 году. Будынак ГЭС і турбінная камэра разьмешчаны на левым беразе ракі Случ у ніжнім б’ефе плаціны Салігорскага вадасховішча. Вызначаная магутнасьць 150 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнэргіі ~1 млн кВт·г, што дастаткова для забесьпячэньня ~2,5 тыс. чалавек.

ГЭС мае дзьве турбіны магутнасьцю па 75 кВт кожная, вытворчасьці ТАА «Прамысловы саюз-Энэргія» (Горадня), турбіны капсульнага тыпу — генэратар ГЭУ разам з турбінай разьмяшчаўся ў трубе вадаводу. Праектная дакумэнтацыя распрацавана «Белгіправодгасам». Будаўнічыя работы, пачатыя ў сьнежні 2005, былі выкананы ПМК-79 ААТ «Салігорскводбуд», агульны кошт работ склаў 0,9 млрд рублёў (у цэнах 2007). Агульны кошт абсталяваньня — 0,22 млрд рублёў (2007). Агульны кошт ГЭС — 1,24 млрд рублёў (2007). Плянуемы тэрмін акупляльнасьці — 6-8 гадоў.