Пасёлак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пасёлак — тып буйнога шматвулічнага пасяленьня квартальнага тыпу ў сельскай мясцовасьці. Таксама вылучаюць пасёлкі гарадзкога тыпу. Адпаведна, у статыстычных падліках насельніцтва пасёлкаў улучаецца ў склад сельскага насельніцтва, а пасёлкаў гарадзкога тыпу — у склад гарадзкога насельніцтва.

Згодна з сучаснай афіцыйнай клясыфікацыяй РБ «пасёлкі» маюць аднолькавае азначэньне з традыцыйнымі вёскамі: «населеныя пункты, у якіх створаная адпаведная вытворчая і сацыяльная інфраструктура, не аднесеныя да аграгарадкоў»[1].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «пасёлак» зьяўляецца нядаўнім запазычаньнем з расейскага посёлок[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сфармаваўся ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст. як вынік рэалізацыі праграмы ўзбуйненьня і рэканструкцыі «пэрспэктыўных» паселішчаў. Забудова пасёлкаў вялася паводле тыповага, радзей індывідуальнага праекту (генэральнага пляну). У паселішчы вылучаліся наступныя функцыянальныя зоны:

  • адміністрацыйная (адміністрацыя, пошта, ашчадная каса);
  • гандлёвая (комплекс прадуктовых і прамтаварных крамаў);
  • службаў побыту (пункты КБА, лазьня, пральня);
  • культурна-адукацыйная (школа, дзіцячы садок, клюб, бібліятэка);
  • жылая (галоўны масіў забудовы);
  • вытворчая (фэрмы, мэханічныя майстэрні, перапрацоўчыя прадпрыемствы і г.д.).

Прадугледжвалася добраўпарадкаваньне вуліцаў, пракладка інжынэрных сетак (электрычнасьць, сувязь, вадаправод, каналізацыя), камфартабэльная жылая забудова. Жылы масіў забудоўваўся блёчнымі двух- чатырохпавярховымі будынкамі зь невялікімі прысядзібнымі дзялянкамі і мінімумам гаспадарчых пабудоваў. У падобныя паселішча назіраўся прыток працаздольнага насельніцтва, што вяло да заняпаду навакольных (г. зв. «непэрспэктыўных») вёсак.

Да канца 1980-х у сыстэме сельскага расьсяленьня Беларусі акрэсьліліся значныя зоны, структуру якіх утварала даволі шчыльная сетка пасёлкаў: БабруйскМагілёўДоўск; СлуцакСалігорск; навакольле Менску, Віцебску, Гомлю. Найбольш разьвітая структура пасёлкаў склалася на лініі БабруйскМагілёў[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Республики Беларусь «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» от 2 июля 2009 г. № 31-З.
  2. ^ Пасёлак // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Т. 8: Немарач — Паяць. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 181.
  3. ^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 33—35.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.