Мікола Ганько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мікола Ганько (23 траўня 1923, в. Калядзіна Маладзечанскі павет — 16 траўня 1999, Таронта), беларускі грамадзка-культурны дзяяч. Малодшы брат лідэра Саюзу Беларускай Моладзі Міхася Ганько.

Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, скончыў курсы сярэдніх кіраўнікоў СБМ у Альбэртыне. У 1943-1944 г. працаваў ў Кіраўнічым штабе Саюзу Беларускай Моладзі.

Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Зальцбургу (Аўстрыя), разам з Уладзімерам Дудзіцкім, Алесем Салаўём і Аляксандрам Грыцуком выпускаў газэту «Пагоня. Зь беларускага жыцьця».

Улетку 1948 г. выехаў у Канаду, жыў у Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртаваньня беларусаў Канады. Спрычыніўся да заснаваньня парафіі БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Адзін з заснавальнікаў дабрачыннага таварыства дапамогі дзецям-ахвярам чарнобыльскай катастрофы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]