Магнус Карлсэн
Свэн Ма́гнус Ээн Ка́рлсэн (па-нарвэску: Sven Magnus Øen Carlsen; * 30 лістапада 1990, Тэнсбэрг) — нарвэскі шахматыст, гросмайстар, дзейны чэмпіён сьвету. Максымальны рэйтынг — 2872, што зьяўляецца найвышэйшым паказьнікам у гісторыі шахматаў.
Магнус Карлсэн стаў гросмайстрам у 13-гадовым узросьце (2004), стаўшыся на той момант другім наймаладзейшым гросмайстрам у гісторыі. 1 студзеня 2010, у 19-гадовым узросьце, ён стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі шахматаў, які заняў 1-ю пазыцыю сусьветнага рэйтынгу. У студзені 2013 Карлсэн меў рэйтынг Эло 2861, найвышэйшы на той час у гісторыі. У лістападзе 2013 Магнус Карлсэн перамог Вішванатана Ананда на чэмпіянаце сьвету і стаў 16-м чэмпіёнам[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Norwegian prodigy Magnus Carlsen is new chess champion(анг.). BBC (22 лістапада 2013). Праверана 22 лістапада 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Магнус Карлсэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль (анг.) на Chessgames.com
- Афіцыйная бачына
- Афіцыйны блог
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Папярэднік Вішванатан Ананд |
Чэмпіён сьвету па шахматах 2013 |
Наступнік ' |
Папярэднік Весялін Тапалаў Вішванатан Ананд Вішванатан Ананд |
Рэйтынг №1 1 студзеня 2010 – 31 кастрычніка 2010 1 студзеня 2011 – 28 лютага 2011 1 ліпеня 2011 |
Наступнік Вішванатан Ананд Вішванатан Ананд Дзейны |
|