Крыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тыпы хрысьціянскіх крыжоў: грэцкі, мальтыйскі, андрэеўскі, лацінскі, патрыяршы і папскі

Крыжгеамэтрычная фігура, якая складаецца зь дзьвюх перакрэсьленых лініяў або прастакутнікаў. Адзін з найбольш старажытных і пашыраных унівэрсальных сымбаляў, адзін з галоўных хрысьціянскіх сакральных сымбаляў.

Зь першабытных часоў лічыўся ахоўным, рэлігійным сымбалям у многіх культурах сьвету. Быў абавязковым атрыбутам багоў у старажытнай Скандынавіі, Асырыі, Індыі, Пэрсіі. З IV ст. афіцыйна шануецца ў хрысьціянстве.

Асноўныя тыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анкх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ankh.svg

Старажытнаэгіпецкі крыж — найбольш значны сымбаль у старажытных эгіпцян, вядомы як круксансата, або «ансатэ». У ім злучаюцца крыж як сымбаль жыцьця і круг як сымбаль вечнасьці. Разам яны ўвасабляюць неўміручасьць. Таксама крыж сымбалізаваў аб’яднаньне жаночага і мужчынскага бостваў, Асырыса і Ісыды, зьвяз зямнога і нябеснага. У ерагліфічным пісьменстве гэты знак меў значэньне «жыцьцё». Раньнія хрысьціяне Эгіпту, копты, выкарыстоўвалі гэты сымбаль дзеля пазначэньня замагільнага жыцьця. У канцы 1960-х гадоў «Анх» быў папулярным сымбалем міру і праўды (рух Гіпі).

Кельцкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Celtic cross.svg

Кельцкі крыж — сымбаль кельцкага хрысьціянства. Часам завецца крыжам Ёны або круглым крыжам. Круг сымбалізуе як сонца, так і вечнасьць. Гэты крыж зьявіўся ў Ірляндыі яшчэ да XVII ст. Існуе здагадка пра яго паходжаньне ад «Хі-Ро» (гл. Крыж Канстантына), што абумовіла яго шырокае выкарыстаньне як сымбаля Хрыста.

Лацінскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Latin Cross.svg

Лацінскім (Crux immissa, Crux capitata) называюць крыж, у якога гарызантальная лінія падзяляецца вэртыкальнай напалову, пры гэтым гарызантальная лінія мусіць разьмяшчацца вышэй за сярэдзіну вэртыкальнай лініі. Як правіла, ён асацыюецца з укрыжаваньнем Хрыста, дзякуючы чаму зьяўляецца найбольш пашыраным хрысьціянскім рэлігійным сымбалем ў заходнім сьвеце.

Грэцкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Latin Cross with Equal Arms.svg

Грэцкім (таксама Crux quadrata) называюць крыж простай формы з канцамі роўнай даўжыні. Ён ужываўся з дагістарычных часоў у разнастайных значэньнях — як сымбаль бога сонца, бога дажджу, элемэнтаў, зь якіх утвараецца сьвет: паветра, зямлі, агню і вады. У часы раньняга хрысьціянства грэцкі крыж сымбалізаваў Хрыста. На нацыянальным сьцягу Грэцыі гэты крыж, белы на сінім, упершыню зьявіўся ў 1820 годзе як сымбаль змаганьня супраць туркаў-мусульманаў. Белы «грэцкі крыж» на чырвоным зьявіўся на вайсковым сьцягу Швіц ў 1291 годзе. Хоць у Швайцарыі яго малюнак на сьцягу сустракаўся з 1339 году, гэты «знак Сьвятога крыжа» («Жэнэўскі крыж») афіцыйна прынялі як нацыянальны толькі ў 1848 годзе.

Паводле прафэсара Міхася Раманюка, найбольш пашыраная форма хрысьціянскіх крыжоў у Беларусі — 4-канцовыя[1]. Увогуле, беларускі філёзаф і тэоляг Ірына Дубянецкая паказвае на тое, што самі па сабе крыжы не бываюць канфэсійнымі, яны — адзнака мясцовай традыцыі. Крыжы беларускай традыцыі ўмоўна называюць «сонцакрыжы», яны ўвасабляюць Сонца-Хрыста, новае сьвітаньне, новую Праўду, якая асьвятляе сьвет. Яны ня маюць фіксаванай формы, але маюць канцэпцыю: апроч чатырох асноўных промняў ёсьць цэнтральны квадрат ці круг, а таксама прамежкавыя промні, якія часам могуць быць у выглядзе змеек[2].

Патрыяршы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Patriarchal or Archbishop Cross.svg

Патрыяршым, або Лятарынскім, называюць крыж зь дзьвюма або трыма гарызантальнымі лініямі. Часам называецца падвоеным крыжом, пад якім разумеюць два грэцкія крыжы, спалучаныя разам. Дзьве гарызантальныя лініі разьмяшчаюцца ў верхняй частцы крыжа, прычым верхняя карацейшая за ніжнюю. Трэцяя гарызантальная лінія (калі яна ёсьць) таксама кароткая, разьмяшчаецца ў ніжняй частцы крыжа. Клясычны патрыяршы крыж мае шэсьць канцоў-промняў, што сымбалізуе створаны Богам за шэсьць дзён Сусьвет. Выкарыстоўваецца ў якасьці сымбаля, як заходняга, так і ўсходняга хрысьціянства.

Быў вельмі пашыраным у Бізантыі ў X ст. Падобная форма крыжа ніколі ня была пераважнай на землях усходніх славянаў і найчасьцей сустракалася на беларускай этнічнай тэрыторыі[3]. Найбольш вядомым крыжам такога тыпу зьяўляецца Крыж Эўфрасіньні Полацкай, нацыянальная сьвятыня беларусаў. Гэты крыж разьмяшчаецца на гербе «Пагоня».

Расейскі праваслаўны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Расейскі праваслаўны крыж
OrthodoxCross(black,contoured).svg

Расейскім праваслаўным[4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14] (ад Расейскай праваслаўнай царквы, сымбалем якой ён зьяўляецца[9][15]) або маскоўскім[16][15][17][18][19][20][21] (ад гістарычнай назвы РПЦ — Маскоўскай праваслаўнай царквы, пазьней Маскоўскага патрыярхату) называюць крыж з трыма гарызантальнымі лініямі, прычым ніжняя зь іх пахіленая. Сустракаюцца іншыя назвы 8-канцовага крыжа з касой папярочкай: праваслаўны[a], бізантыйскі[b], славянскі[c].

Наяўнасьць дзьвюх дадатковых папярочак тлумачыцца такім жа чынам, як і для патрыяршага крыжа: верхняя папярочка абазначае таблічку з надпісам віны на крыжы Ісуса Хрыста, ніжняя — падпору пад ногі расьпятага. Паводле позьняга тлумачэньня, якое ўзьнікла ў Маскоўскай дзяржаве[15][16], пахіленасьць лініі абазначае расьпятых з бакоў Ісуса Хрыста злачынцаў. Той злодзей, які пакаяўся, абазначаецца ўзьнятым уверх краем лініі. Другі злодзей, які адмовіўся ад пакаяньня, абазначаецца пахіленым уніз краем лініі[22]. Аднак такое тлумачэньне крытыкуюць на той падставе, што пры разьмяшчэньні маскоўскага крыжа на харугвах (а таксама ў некаторых іншых выпадках), выяўленыя сымбалічныя месцы злодзеяў могуць зьмяняцца[20].

Паводле дакумэнтальных сьведчаньняў, 8-канцовы крыж з касой папярочкай зьявіўся ў часы позьняй Бізантыйскай імпэрыі. Аднак выкарыстоўваўся ён спарадычна, у царкоўных росьпісах і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і ніколі на царкоўных купалах. На тэрыторыі сучасных Грэцыі і Сэрбіі захаваліся росьпісы з выявай гэтага тыпу крыжа[23].

Шырокае выкарыстаньне 8-канцовага крыжа з касой папярочкай пачалося ў канцы XV ст. у Маскоўскай дзяржаве, калі яе ўлады абвясьцілі сябе «Трэцім Рымам» і абаронцамі чысьціні праваслаўя[20]. У гэты ж час такі крыж пачалі ставіць на царкоўныя купалы. На саборы 1551 году кананічна ізаляванай Маскоўскай праваслаўнай царквы гаспадар Іван IV Тыран пастанавіў уніфікаваць формы крыжоў, каб адмежаваць Маскоўскую дзяржаву ад «літоўскага, Полацкага крыжа»[8]. У зборніку пастановаў сабору (глава 41, пытаньне 8) значыцца: рас. водружен бысть и поставлен святый крест (заўв. — маскоўскі крыж) благочестивым царем Иваном на саборной церкви пречистыя Богородицы... и таковые святые кресты на церквях и впредь до поставляются же. Апроч таго, з гэтага часу маскоўскі крыж разьмяшчаўся на дзяржаўным гербе, а таксама на вайсковых сьцягах Маскоўскай дзяржавы[24].

Украінскі дасьледнік Вадзім Шчарбакоўскі дакумэнтальна паказвае, што на землях Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату 8-канцовы крыж з касой папярочкай пачалі выкарыстоўваць толькі ў XVII—XVIII стагодзьдзях, і толькі ў разьбярстве[19]. На царкоўных купалах гэты тып крыжа пачаў пашырацца ў XIX ст. намаганьнямі ўладаў Расейскай імпэрыі, а найбольшую папулярнасьць ён набыў па рэвалюцыі 1917 году і Другой сусьветнай вайне[25].

У наш час назіраецца тэндэнцыя масавай замены Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату ў цэрквах Беларусі старых 4-канцовых каваных крыжоў («сонцакрыжоў»), твораў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на новыя маскоўскія 8-канцовыя[2]. Новыя цэрквы будуюцца пераважна з расейскімі праваслаўнымі крыжамі. Такія ж тэндэнцыі назіраюцца ў Польшчы і Ўкраіне[21]. Ірына Дубянецкая тлумачыць падобныя тэндэндыі сьвядомай падменай паняцьцяў з боку Расеі, калі ўсё расейскае называецца праваслаўным, каб потым усё праваслаўнае назваць расейскім[2].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ аднак іншыя праваслаўныя цэрквы, апроч РПЦ, традыцыйна выкарыстоўваюць грэцкія і іншыя тыпы крыжоў
  2. ^ у Бізантыйскай імпэрыі найбольш пашыранай была варыяцыя 4-канцовага крыжа, які цяпер называецца бізантыйскім крыжам
  3. ^ Сэрбская праваслаўная царква мае ўласны крыж(en) (падобны на грэцкі) і на купалах цэркваў традыцыйна выкарыстоўвае грэцкія крыжы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Унікальная манаграфія // Наша Вера, № 1(15), 2001.
  2. ^ а б в Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  3. ^ Арлоў У. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны / Рэд. Г. Штыхаў — Менск: «Асар», 1998. С. 132.
  4. ^ Milo D. L. The Ankh: Key of Life. — Weiser Books, 2007. P. 13.
  5. ^ Mori J. Crosses of Many Cultures. — Harrisburg, 1998. P. 38.
  6. ^ Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік — Мн.: БелЭн, 2001. С. 168.
  7. ^ Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001.
  8. ^ а б Белы А. Крыж Еўфрасінні Полацкай // Наша Слова. № 29 (817) 1 жнiўня 2007 г.
  9. ^ а б Liungman C. G. Symbols — Encyclopedia of Western Signs and Ideograms. Ionfox AB. — HME Publishing, 2004. P. 140. ISBN 978-91-972705-0-2.
  10. ^ Thomas R. M. Manitou and God: North-American Indian religions and Christian culture. — Greenwood Publishing Group, 2007. P. 121—122. ISBN 978-0-313-34779-5.
  11. ^ Koch R. The Book of Signs. — New York, 2000. P. 17
  12. ^ Becker U. The Continuum Encyclopedia of Symbols. — New York London, 2000. P. 71.
  13. ^ Chwalkowski F. Symbols in Arts, Religion and Culture: The Soul of Nature. — Cambridge Cholars Publishing, 2016. P. 112
  14. ^ Зайкоўскі Э. Крыж // Міфалогія Беларусі: Энцыклап. слоўнік. — Мінск: Беларусь, 2004. С. 262.
  15. ^ а б в Фещин А. Довірся Хресту // Християнский голос. — 2002. — № 18 (2854). С. 232.
  16. ^ а б Яременко В. Золоте Слово: Хрестоматія літератури України-Русі епохи Середньовіччя IX—XV століть. Книга перша. — Київ: Аконіт, 2002. С. 485.
  17. ^ Кущинський А. Святий хрест і його традиційні форми // Православний Українець. — Ч. 111. — 1970.
  18. ^ Пекарська Л., Федорова Л. «Хто ми? Чиї ми діти? Хто були наші предки?» (до 140-річчя від дня народження і 60-річчя від дня смерті Вадима Щербаківського) // Краєзнавство. — 2016. — № 3—4. С. 232.
  19. ^ а б Щербаківський В. Чи трираменний хрест із скісним підніжком – національний хрест України? // Визвольний шлях. — 1952, листопад. — Ч. 11 (62). С. 33—34.
  20. ^ а б в Гнідець Р. Св. Хрест, його форма та різновиди в Україні // Греко-Католицька Традиція №9 (193), вересень 2013 р.
  21. ^ а б Сидоренко В. Забуті сторінки історії // Катедральні Дзвони. № 22. — 5 листопада 2017. С. 9. [1]
  22. ^ Андрэй Рылка. Таямніцы хрысціянскіх сімвалаў (частка І) // Каталіцкі касьцёл у Беларусі, 5 чэрвеня 2017 г. Праверана 11 сьнежня 2017 г.
  23. ^ Gerstel S. An Alternate View of the Late Byzantine Sanctuary Screen // Thresholds of the Sacred: Art Historical, Archaeological, Liturgical and Theological Views on Religious Screens, East and West / ed. S. Gerstel. — Washington D.C., 2006. P. 146—147.
  24. ^ Shpakovsky V., Nicolle D. Armies of Ivan the Terrible: Russian Troops 1505-1700. — Osprey Publishing, 2006. — P. 23. — ISBN 978-1-84176-925-7.
  25. ^ Білокінь С. Українська форма хреста // Укр. слово. — 1994. — № 17 (2713).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крыжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў