Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скарачэньне:
ВП:КАА
Yellow star plus unboxed.svg
Гэтая старонка прысьвечана выбару абраных артыкулаў. Такія артыкулы зьяўляюцца ўзорам лепшага, што ёсьць у Вікіпэдыі на беларускай мове, і павінны адпавядаць крытэрам абраных артыкулаў.

Перад тым, як намінаваць артыкул на атрыманьне статусу абранага, яго рэкамэндуецца выставіць на рэцэнзію. Намінатар павінен валодаць тэмай артыкула, у тым ліку крыніцамі, зь якіх браўся матэрыял, каб быць здольным весьці дыскусію ў працэсе абмеркаваньня. Калі намінатар не зьяўляецца адным з асноўных аўтараў артыкула, яму варта ўзгадніць намінаваньне з аўтарамі. Намінатар павінен быць адкрытым да канструктыўнай крытыкі, якая будзе выказвацца ў працэсе абмеркаваньня, і старацца хутка рэагаваць на яе.

Артыкул не павінен адначасова быць кандыдатам ў абраныя артыкулы, кандыдатам ў добрыя артыкулы ці быць на рэцэнзіі.

Абмеркаваньні абраных артыкулаў па папярэдняй схеме можна знайсьці ў архіве.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

Намінаваньне

Перад намінаваньнем артыкула ў абраныя рэкамэндуецца пасьпяхова прайсьці працэдуру абраньня ў добрыя артыкулы і/ці абмеркаваць пытаньне мэтазгоднасьці намінаваньня артыкула ў абраныя з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекту/партала ці з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.

Для таго, каб намінаваць артыкул, стварыце падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Назва артыкула]], дзе «Назва артыкула» — назва артыкула, які намінуецца (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • Коратка (1—2 фразамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
  • Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэйпрыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты ў абраныя». Пазначце дату намінаваньня і дайце спасылку на падстаронку.
  • У сам артыкул устаўце шаблён {{Кандыдат у абраныя артыкулы}} ці шаблён {{Добры артыкул і кандыдат у абраныя}}, калі артыкул ужо выбраны добрым.
  • Калі намінуеце артыкул, каторы напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
  • Калі ласка, не намінуйце больш аднаго «вашага» артыкула адначасова, а пачакайце спачатку водгукаў: верагодна, крытыка аб адным артыкуле будзе датычная і да іншых.
  • Калі артыкул ужо высоўваўся ў абраныя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. Намінуючы артыкул паўторна, скарыстайцеся наяўнай падстаронкай намінаваньня артыкула, прыбраўшы папярэднія абмеркаваньні ў архіў падстаронкі і пазначыўшы спасылку на яго.
Абмеркаваньне
Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайцеся на яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.



Кандыдаты ў абраныя

Дата высоўваньня Падстаронка абмеркаваньня Хада абмеркаваньня
13 ліпеня 2017Францішак СкарынаАртыкул абраны
30 сьнежня 2016Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)Артыкул абраны
17 лютага 2015Сьпіс загінулых удзельнікаў ЭўрамайдануВылучэньне не падтрыманае [1 — «за», 0 — «супраць»]
9 студзеня 2015Уладзімер КараткевічАртыкул абраны
28 верасьня 2014Гісторыя ЭстонііАртыкул абраны
23 жніўня 2014Праславянская моваАртыкул абраны
26 ліпеня 2014Паўночна-Заходні крайАртыкул абраны
26 ліпеня 2014Ярамір ЯгрАртыкул абраны
6 красавіка 2014Шатляндзкая мова (германская)Артыкул абраны

На пазбаўленьне статусу

Абмеркаваньні аб пазбаўленьні статусу абраных адбываюцца на старонцы На пазбаўленьне статусу. Тут коратка прадстаўлены сьпіс такіх артыкулаў (правіць сьпіс):

Дата высоўваньня Артыкул Асноўныя недахопы Вынік
10 верасьня 2014 году Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы Недастатковая правяранасьць інфармацыі статус пакінуты

Каардынатарам на зацемку

Каардынатары павінны сачыць за выкананьнем правіл намінаваньня і абмеркаваньня, пэрыядычна абіраць адзін з артыкулаў, аднаўляць табліцу бягучых кандыдатаў, а таксама сачыць за тым, каб выбраныя артыкулы ня ўтрымлівалі матэрыялаў, абароненых аўтарскімі правамі.

Калі вы зьяўляецеся асноўным аўтарам артыкула, рашэньне пытаньня аб яго абраньні даручыце іншым каардынатарам ці аднаму з адміністратараў.

Які артыкул выбраць?

  • Артыкул павінен быць на абмеркаваньні ня меней за тыдзень. Зь іншага боку, артыкул, які ня быў абраны цягам 3-х месяцаў і мае нявыпраўленыя недахопы, можа здымацца з галасаваньня і не павінен паўторна высоўвацца, пакуль яны ня будуць выпраўленыя.
  • У падтрымку артыкула павінныя прагаласаваць прынамсі 3 удзельнікі і пры гэтым ня меней за палову ўсіх прагаласаваўшых.
  • Артыкул павінен адпавядаць крытэрам.
  • Неабходна ўважліва азнаёміцца зь меркаваньнямі і аргумэнтамі ўдзельнікаў. Напрыклад, артыкул могуць адхіляць таму, што не падабаецца тэма, аднак гэта не зьяўляецца аргумэнтам.
  • Не выбіраць заўсёды артыкулы «уверсе сьпісу», — выдатныя артыкулы могуць быць забытыя і застацца ў канцы табліцы.
  • Не выбіраць толькі артыкулы, дзе «ўсе за»: бывае, што артыкул з дробнымі заўвагамі лепшы, чым артыкул зусім без заўваг, таму што, можа стацца, у ягоным абмеркаваньні ўдзельнічала больш людзей.

Працэдура абраньня артыкула

  • Падвесьці вынік на падстаронцы, што артыкул абраны. Закрыць абмеркаваньне.
  • Адзначыць у агульнай табліцы колерам і запісам «Артыкул абраны» ў калёнцы «Хада абмеркаваньня», пры гэтым запіс аб папярэднім абраным артыкуле з табліцы выдаліць.
  • Зьмясьціць унізе артыкула шаблён {{Абраны артыкул}}.
  • Зьмясьціць вытрымку з артыкула і 1 выяву на Галоўную старонку праз рэдагаваньне шаблёна {{Цяперашні абраны артыкул}}. Лепш за ўсё браць уводзіны ў артыкул і першую выяву ў ім. Але гэта ня догма, галоўнае, каб вытрымка была збалянсаванай і цікавай. Малюнак павінен быць толькі пад свабоднай ліцэнзіяй.
  • Зьмясьціць запіс пра артыкул на старонцы Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы.
  • Дадаць запіс у табліцу Вікіпэдыя:Сьпіс абраных артыкулаў.
  • Калі абраны артыкул зь ліку добрых, тады трэба прыбраць з артыкула адпаведны шаблён і выдаліць артыкул са старонкі Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.

Прыкладны пералік станаў абмеркаваньня, для пазначэньня ў табліцы

  • Новы артыкул — артыкул надоечы быў высунуты.
  • Усе «за» — пакуль што артыкул карыстаецца агульнай падтрымкай.
  • Дробныя заўвагі — былі выказаныя нязначныя заўвагі па дапрацоўцы артыкула.
  • Ёсьць пярэчаньні — маецца шэраг пярэчаньняў, у тым ліку істотных.
  • Сур'ёзныя прэтэнзіі — супраць артыкула было выказана шмат сур’ёзных прэтэнзіяў. Хутчэй за ўсё, калі недахопы ня будуць хутка выпраўлены, артыкулу будзе адмоўлена ў абраньні.
  • Праблемы з ліцэнзіяй — артыкул утрымлівае выявы зь няпэўным ліцэнзійным статусам ці мае іншыя праблемы з аўтарскімі правамі.
  • Абраны — артыкул абраны. Не прыбірайце абмеркаваньне ў архіў адразу пасьля абраньня, а зрабіце гэта празь некалькі дзён. Выстаўляючы гэты статус, дадайце наступны стыль да адпаведнага радка табліцы: style="background-color: gold;".