Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы
Скарачэньне: ВП:АА |
---|
Абраныя артыкулы — артыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 34 абраныя артыкулы з агульнай колькасьці 62 766 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 1846 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня. Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі ( Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
![]() |
Цяперашні абраны артыкул[рэдагаваць крыніцу]
Мовы Канады — сукупнасьць моваў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасьць улучае ў сябе вялікую колькасьць моваў карэннага насельніцтва (першыя нацыі), моваў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзьніклых у краіне дыялектаў.
Паводле перапісу 2011 году, ангельская і француская мовы зьяўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжываньня францускае мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць ангельскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па францускай мове. Збольшага гэта абумоўлена вывучэньнем франкамоўнымі канадцамі ангельскае мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасьці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта ангельскай. Устойлівая тэндэнцыя да зьніжэньня выкарыстаньня францускае мовы прывяла да прыняцьця Афіцыйнага моўнага акту ў 1969 годзе, ён вінен забясьпечыць карыстаньне францускай мовай і захаваньне культуры францускіх канадцаў, якія гістарычна зрабілі вялікі ўнёсак у культурнае разьвіцьцё Канады.
Згодна з Канстытуцыяй Канады, фэдэральны ўрад выкарыстоўвае ангельскую і францускую мовы як афіцыйныя мовы ў дачыненьні да ўсіх дзяржаўных паслугаў (у тым ліку й судоў), фэдэральнае заканадаўства таксама дзьвюхмоўнае.
(артыкул цалкам…)
Навука
Геаграфія
Гісторыя
Эканоміка й фінансы |
Мастацтва
Культура і грамадзтва
Пэрсаналіі
Рознае
|