Вуліца Савецкая (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вуліца Савецкая
Coat of arms of Minsk.svg
Агульная інфармацыя
Даўжыня 700 м
Бліжэйшыя станцыі мэтро Плошча Леніна
Вуліца Вуліца Савецкая ў Вікісховішчы

Вуліца Савецкая — часткова пешаходная вуліца ў гістарычным цэнтры Менску.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя Савецкая раней была часткай Захар'еўскай вуліцы. Правы бок вуліцы забудаваны ў 18751908 гадох. Левы — няцотны — канчаткова аформіўся ў 1976 годзе.

Размяшчэннье[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца бярэ свой пачатак ад скрыжаваньня з вуліцай Бабруйскай, праходзіць па плошчы Незалежнасьці і упіраецца ў будынак гатэлю «Менск».

Аб'екты на вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Савецкай вуліцы размешчаны: Дом ураду, Касьцёл сьвятых Сымона і Алены, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт. На Савецкай, 6 знаходзіцца Беларуская транспартная пракуратура, на Савецкай, 9 — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.