Валеры Галубовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Валеры Іванавіч Галубовіч (нар. 10 кастрычніка 1943, Магілёў) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафэсар (1997).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1970). З 1974 у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, з 1985 загаднік катэдры эканамічнай гісторыі.

Дасьледуе гаспадарку земляў сучаснай Беларусі ў IX—XIII стст., эканамічнае разьвіцьцё БССР у 1940—1980-я, гісторыю разьвіцьця ў Беларусі эканамічнай навукі і адукацыі (гісторыю БДУ).

Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй В. Галубовіча ўпершыню ў Беларусі для студэнтаў эканамічных спэцыяльнасьцяў ВНУ распрацавалі праграму курсу «Эканамічная гісторыя Беларусі», а таксама курс параўнаўчай эканамічнай гісторыі «Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін».

Мае каля 90 навуковых і навукова-мэтадычных працаў. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па эканамічнай гісторыі Беларусі і замежжа. Сябар рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шыбека, З. «Трэба рабіць эканамічную гісторыю практычнай навукай»: Да 60-годдзя з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Галубовіча / З. Шыбека, В. Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — №9. — С. 42—43.