Берасьцейская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Берасьцейская вобласьць
Брэсцкая вобласць
Coat of Arms of Brest Region.svg
Flag of Brest Voblast, Belarus.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце
Улучае 16 раёнаў
Найбуйнейшыя гарады Баранавічы
Пінск
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Старшыня аблвыканкаму Анатоль Ліс
Насельніцтва (2017)
1 386 351[1] (15%, 3-е месца)
Шчыльнасьць 42 чал./км² (1—2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88%
расейцы — 6,4%
украінцы — 2,9%
палякі — 1,3%[2]
Плошча 32,8 тыс[3] км² (15,7%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 267 м
 121 м
Месцазнаходжаньне Берасьцейскай вобласьці
Берасьцейская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код ISO 3166-2 BY-BR
Тэлефонны код +375-16
Паштовыя індэксы 224 xxx, 225 xxx
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Берасьце́йская во́бласьцьадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 32,8 км². Насельніцтва — 1 386 351 чалавек (1 студзеня 2017)[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Берасьце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Берасьцейскага ваяводзтва

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берасьцейская вобласьць разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 166 км, а з усходу на захад — 300 км. Тэрыторыя вобласьці складае 32,791 км² (15,7 % тэрыторыі Беларусі).

На ўсходзе Берасьцейская вобласьць мяжуе зь Менскай, на поўначы — з Гарадзенскай, на поўдні — з Ровенскай і Валынскай абласьцямі Ўкраіны, на паўднёвым захадзе — зь Люблінскім, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвамі Польшчы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2017 год — 1 386 351 чал.[1]
  • 2016 год — 1 386 982 чал.[6]
  • 2014 год — 1 388 600 чал.[7]
  • 2009 год — 1 401 177 чал.[8]

Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны, Рубель, Моталь, Пінкавічы, Дзівін, Новыя Засімавічы, Жамчужны, Манькавічы.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае Берасьцейскае Палесьсе, усходнюю — нізіннае Прыпяцкае Палесьсе, паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна Загародзьдзе; на паўночным захадзе вялікая частка Прыбужанскай раўніны, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Наваградзкага ўзвышша.

Вышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі Заходні Буг на мяжы з Польшчай.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць мае карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай для разьвіцьця прамысловай вытворчасьці з выкарыстаньнем мясцовых прыродных рэсурсаў. Гэта, перш за ўсё, будаўнічае каменьне, легкаплаўкія й тугаплаўкія гліны, шкляныя, фармовачныя і будаўнічыя пяскі, торф, бузы, жвір, выяўленыя паклады гаручых сланцаў і бурага вугалю.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -4,4°С у Берасьці да -6°С у Баранавічах, ліпеня 18 — 18,8°С. Для вобласьці характэрная цёплая зіма з частымі адлігамі. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду вагаецца ад 258 — 260 дзён на паўднёвым захадзе — да 240 — 245 дзён на паўночным усходзе. Ападкаў выпадае 550 — 645 мм у год.

Лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя) займаюць каля 36% тэрыторыі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавеская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты пераважна нізінныя, займаюць каля 20% тэрыторыі.

У вобласьці шмат унікальных прыродных комплексаў і помнікаў прыроды. Прырода стварыла і пранесла скрозь стагодзьдзі да нашых дзён непаўторную прыгажосьць ляндшафтаў і незвычайную шматстатнасьць выглядаў жывёлін і расьлінаў. Найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты ўзятыя пад ахову. У вобласьці вылучаныя 117 асабіста ахоўных тэрыторыяў і аб’ектаў. Зь іх: 1 нацыянальны парк — 57,4 тыс. га (Дзяржаўны нацыянальны парк Белавеская пушча); 19 заказьнікаў нацыянальнага значэньня — 327,2 тыс. га; заказьнікаў мясцовага значэньня — 36,7 тыс. га; 37 помнікаў прыроды нацыянальнага значэньня; 31 помнік прыроды мясцовага значэньня. Акрамя таго, перададзеныя пад ахову землекарыстальнікам 579 месцаў пасяленьня (гадаваньня) 77 рэдкіх відаў жывёлін і расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэкі належаць да басэйнаў Дняпра (Прыпяць з прытокам Піна), Нёману (Шчара), Заходняга Бугу (Мухавец). Дняпроўска-Бускі, Агінскі, Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Вадасховішчы — Локтышы, Сялец, Пагост.

Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзытны калідор БэрлінВаршаваБерасьцеМенскМасква, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у Вільню і Кіеў, што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — Берасьце, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Галоўныя аўтамагістралі вобласьці: БерасьцеМенск, БерасьцеГомель. На 2012 г. у Берасьцейскай вобласьці налічвалася 2200 км дарог рэспубліканскага значэньня, 70% якіх мелі міжрамонтны тэрмін звыш 30 гадоў пры патрэбе капітальнага рамонту прынамсі кожныя 17 гадоў[9].

У вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-й катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бужанскім канале зьдзяйсьняецца суднаходзтва. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на Дняпро. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды ТаржокМенскІвацэвічы і КобрыньБерасьцеВаршава.

Прамысловасьць і сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама электраэнэргетыка, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікормавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе Бярозаўская ГРЭС. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў Мікашэвічах. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь Летувой.

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у Жабінцы, Бярозе і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца ў Ляхавічах, Пружанах, Янаве, Маларыце.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 16 раёнаў, 21 места, 8 мястэчак, 2178 вёсак.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. ^ Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 321
  5. ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Demographic situation in January 2014(анг.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьПраверана 9 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2014 г.
  8. ^ Национальный состав населения Брестской области (рас.) // Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область. — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, паводле вынікаў перапісу 2009.
  9. ^ Алена Даўжанок, Сьвятлана Яскевіч. Гаспадарка РУП «Берасьцеаўтадар» — 2200 кілямэтраў рэспубліканскіх дарог // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брестская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Берасьцейская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў